13 ноября 2014, 23:35
Сустрэча з Раманам Свечнікавым
Дата и время: | 14 ноября 2014
19:00 22:00 |
Адрес: | г. Минск, Независимости 58 корпус 6 этаж 2 - ЦЭХ |
Контактный телефон: | +375259639133 |
E-mail: | |
Стоимость участия: | даром |
Маланка! 14 лістапада а 19:00 у прасторы «ЦЭХ» пройдзе сустрэча з падарожнікам Раманам Свечнікавым, аўтарам праекта і кнігі «Рома едзе».
Гэта будзе першая і адзіная сустрэча з Ромам пасля яго вяртання ў Менск. Падзея пройдзе ў фармаце пытанняў і адказаў.
1 ліпеня 2012 года дваццацігадовы беларускі хлопец Рома Свечнікаў кінуў вучобу ва ўніверсітэце, развітаўся з сям’ёй, сябрамі і ўтульным пакоем у менскім чатырохпавярховіку ды выправіўся ў кругасветнае падарожжа. З сабой ён узяў заплечнік з рэчамі першай неабходнасці, люстраны фотаапарат, маленькі лэптоп і нешта каля двухсот даляраў наяўнымі. У Менск ён вярнуўся толькі праз 2 гады, 3 месяцы і 29 дзён. За гэты час ён праехаў 25 краін, 150 тысяч кіламетраў, змяніў больш за 250 дахаў над галавой. Кніга «Рома едзе. Частка 1», выдадзеная ў траўні ў серыі «Бібліятэка 34mag», паспела зрабіцца сапраўды культавай.
подробности тут

0 комментариев